Часовы аб’язны мост праз Прыпяць ля Жыткавічаў паставяць да сярэдзіны сакавіка

Часовы аб’язны мост праз Прыпяць ля Жыткавічаў паставяць да сярэдзіны сакавіка

Часовы аб’язны мост праз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне паставяць да сярэдзіны сакавіка. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на генеральнага дырэктара прадпрыемства “Гомельаўтадар” Ігара Мацвяцова. Цяпер на абодвух берагах ракі насыпаюць земляное палатно для абсталявання падыходаў да будучага моста. Пасля гэтага з’явіцца сам мост: гэта будзе металічная зборна-разборная канструкцыя. Рух па ім будзе адкрыты для ўсіх відаў транспарту і для людзей.

7 снежня стацыянарны аўтамабільны мост праз раку быў закрыты: у ім знайшлі моцную расколіну. Неўзабаве быў зроблены пантонны мост, які злучыў два берагі Прыпяці. Аднак гэтае збудаванне не вытрымлівае ледаходу: у ноч на 14 студзеня мост развяло. Пакуль яго рамантуюць, МНС перавозіць людзей на сваіх катэрах, аўтамабільны транспарт перапраўляецца паромам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі