Часопіс Rolling Stone адкрывае сетку рэстаранаў

Музычны часопіс Rolling Stone збіраецца адкрыць сетку аднайменных рэстаранаў. Першы з іх адкрыецца ў траўні 2010-га года ў Лос-Анжэлесе, паведамляе выданне Los Angeles Times. Рэстаран размесціцца ў двухпавярховым будынку, першы паверх якога будзе ўяўляць сабою бар і прымаць выключна vip-гасцей. Другі паверх будзе складацца з рэстарану і бару для ўсіх жадаючых. Галоўным канкурэнтам рэстаранаў Rolling Stone з’яўляецца Hard Rock Cafe. Аднак адзін са стваральнікаў рэстарана ірландскі бізнесмен Ніал Донэлі (Niall Donnelly) абяцае, што Rolling Stone будзе прапаноўваць больш якасную і дарагую кухню.

У той жа час новая установа не будзе падобная ні на Hard Rock Cafe, ні на іншага канкурэнта - Planet Hollywood. На яго сценах, кажа Донэлі, будуць вісець гітары вялікіх музыкаў і іншыя рэчы зорак. Інтэр’ер рэстарана будзе выкананы з выкарыстаннем цёмнай цэглы і скуры.

Дзе будуць размешчаныя іншыя рэстараны сеткі, а таксама дзе і калі іх адкрыюць, выданне не паведамляе.

Нагадаем, часопіс Rolling Stone, выходзіць раз на два тыдні з 1967года. Яго нумары закранаюць музычныя і палітычныя аспекты жыцця. Заснавальнікам і выдаўцом Rolling Stone з'яўляецца бізнэсмэн Ян Уэнэр (Jann Wenner).

Фота: journal.knigka.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі