Час прыёму ў дактароў агульнай практыкі ў Беларусі могуць павялічыць

Час прыёму ў дактароў агульнай практыкі ў Беларусі могуць павялічыць

У Беларусі могуць павялічыць час прыёму ў дактароў агульнай практыкі. Пра гэта распавёў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Сяргей Малышка.

"На сёння ўжо зацверджаны нарматывы. Калі ў лекара-тэрапеўта ўчастковага нарматыў быў адзін лекар на 1,7 тысячы чалавек, то на лекара агульнай практыкі гэта будзе нарматыў адзін лекар на 1,5 тысячы чалавек. Мы разглядаем пытанне па павелічэнні часу прыёму пацыентаў", — цытуе БЕЛТА яго словы.

Пераход на сістэму лекара агульнай практыкі, як дадаў Малышка, — гэта вяртанне да таго досведу, калі адзін доктар валодаў навыкамі сумежных спецыяльнасцяў — афтальмолага, неўролага, хірурга, аталарынголага. Праца будзе арганізоўвацца паводле прынцыпу каманды "лекар агульнай практыкі, памочнік лекара і медсястра агульнай практыкі".

Летась у Мінску перападрыхтоўку і курсы павышэння кваліфікацыі прайшоў 371 чалавек з ліку ўчастковых тэрапеўтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі