Чарга каля крамы symbal.by у Мінску. Стрым Еўрарадыё

Чарга каля крамы symbal.by у Мінску. Стрым Еўрарадыё

24 чэрвеня ў Мінску на праспекце Машэрава каля крамы symbal.by на працягу ўсяго дня стаіць вялікая чарга (яе здымалі на відэа супрацоўнікі міліцыі ў цывільным). Удзень было некалькі дзясяткаў чалавек, пад вечар сабралося да 150 ці нават і больш — людзі проста не змяшчаюцца ў памяшканні. Як вядома, крама закрываецца з-за ціску ўладаў, а да 29 чэрвеня там праходзіць вялікі распродаж. Чарга стаяла і 23 чэрвеня, АМАП правёў затрыманні гэтых людзей.

Еўрарадыё ў сераду вяло стрым з вялізнай чаргі. На відэа можна пачуць меркаванні людзей і тое, як аўтамабілісты сігналяць у падтрымку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі