Чаму на матчы БАТЭ-"Барселона" былі пустыя месцы?

Чаму на матчы БАТЭ-"Барселона" былі пустыя месцы?

Матч групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ-"Барселона", які прайшоў на "Барысаў-арэне" 20 кастрычніка і скончыўся перамогай гасцей, наведалі 13074 чалавекі. Умяшчальнасць стадыёна ― 13121 месца. Атрымліваецца, што 47 месцаў засталіся вольнымі.
Прэс-сакратар БАТЭ Сяргей Дашкевіч тлумачыць гэта тым, што на матч даехалі не ўсе заўзятары "Барселоны".

Сяргей Дашкевіч: "Клуб мусіць па квоце даваць 5% месцаў для заўзятараў клуба-саперніка. Напярэдадні матча стала вядома, што "Барселона" не выкарыстоўвае ўсю квоту, таму адзін сектар вызваліўся. На іншым сектары заўзятары "Барселоны" не запоўнілі каля паўсотні месцаў. Вось гэтыя месцы і пуставалі".

БАТЭ ў Лізе Еўропы саступіў "Барселоне" 0:2. Наступны матч барысаўчане згуляюць 3 лістапада і зноў з "Барселонай", але ўжо ў гасцях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі