Вы тут

Чалы пра курс рубля: Ёсць запас трываласці, пакуль рэанімацыя не патрабуецца

Сяргей Чалы / Еўрарадыё

Незалежны аналітык Сяргей Чалы ў суботнім стрыме на канале "Чалы live" параўнаў эканамічны крызіс і дэвальвацыю 2011-га года з тым, што адбываецца ў Беларусі цяпер.

"Крызіс 11-га года быў вельмі просты: гэта быў крызіс рэалізацыі назапашаных дысбалансаў. Курс беларускага рубля быў сур'ёзна пераацэнены. Калі б не дзеянні тагачасных грашовых уладаў, хоць на самай справе рашэнне, каб адпусціць курс і змяніць рэжым яго з фіксаванага на плаваючы, было гатовае — на працягу паўгода ўлады ўпіраліся гэтаму рашэнню — з сакавіка па кастрычнік 2011 года. У выніку дэвальвацыя апынулася настолькі вялікай і ў канчатковым ліку яна аказала аздараўляльнае ўздзеянне на фінансы прадпрыемстваў".

Цяпер, лічыць аналітык, сітуацыя адваротная.

"Цяперашняя сітуація, як і сітуацыя гібрыднай дэвальвацыі пачатку 15-га года, адрозніваюцца ад сітуацыі 2011-га: беларуская эканоміка перажыла тую самую мадэрнізацыю з 12 па 15 год, галоўным нета-вынікам якой было тое, што ўсе прадпрыемствы, якія яе перажылі, перажылі з вялізнымі пазыкамі, пры чым валютнымі абавязкамі. І вялікія валютныя пазыкі зараз прыводзяць да таго, што сур'ёзная дэвальвацыя не аздаровіць стан гэтых прадпрыемстваў, а пагоршыць. Гэта значыць фармальна ёсць запас трываласці, на працягу якога гэтая эканоміка можа функцыянаваць у рэжыме хранічнай хваробы, нездароўя, але не вострага крызісу — як інсульт, прыступ і яшчэ штосьці, што патрабуе ўмяшання хуткай дапамогі або рэанімацыі".

7 красавіка па выніках таргоў Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара дасягнуў свайго гістарычнага максімуму. За яго давалі 2,6676 рубля. Папярэдні рэкорд курс долара паставіў 28 жніўня 2020 года — тады таргі на біржы скончыліся на адзнацы ў 2,6631 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.