"Чалавек-павук" ператворыцца ў "Хобіта"

У Галівудзе вырашаецца лёс аднаго з самых чаканых праектаў — экранізацыі твора Толкіена "Хобіт". Стваральнік кінатрылогіі “Чалавек-павук” Сэм Рэймі гатовы пачаць здымкі прыквэла “Уладальніка пярсцёнкаў” — фільма "Хобіт". Такую заяву зрабіў сам рэжысёр падчас інтэрв’ю Entertainment Weekly.

Па словах Рэймі, "калі Пітэр Джэксан і Боб Шэі больш не жадаюць займацца гэтым праектам”, і прапануюць "Хобіта” яму, “то гэта будзе цудоўна, бо гэтая кніга значна больш арыентавана на дзяцей".

Нагадаю, што перашапачаткова "Хобіта" павінен быў здымаць новазеландскі рэжысёр Пітэр Джэксан, які здымаў трылогію “Уладальнік пярсцёнкаў”.

Аднак у лістападзе 2006 году прэс-служба Джэксана распаўсюдзіла ліст рэжысёра, у якім ён паведаміў, што кінакампанія New Line, якая з’яўляецца часовым уладальнікам правоў на экранізацыю твораў Толкіена, афіцыйна адмовілася ад яго паслуг у якасці рэжысёра "Хобіта".

Нагадаю, што прычынай стала позва Джэксана супраць New Line, дзе рэжысёр абвінаваціў кампанію ў недаплаце яму часткі ганарару.

Пазней кіраўнік New Line Боб Шэі заявіў, што не дазволіць Джэксану зняць "Хобіта" ні пры якіх абставінах. Ён таксама ўдакладніў, што "Хобіт" выйдзе на экраны не пазней за 2009 год.

Фота: www.corante.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі