Чалавек, падобны да Пуціна, наведаў Марыупаль

Пуцін нібыта наведвае Марыупаль / кадр з відэа
Пуцін нібыта наведвае Марыупаль / кадр з відэа

Чалавек, падобны да Уладзіміра Пуціна, наведаў акупаваны Расіяй Марыупаль. Пра паездку гавораць у прэс-службе Крамля і пішуць расійскія СМІ.

Пуцін нібыта прыляцеў у горад на верталёце, а потым за стырном аўтамабіля аб'ехаў некалькі раёнаў горада, агледзеў берагавую лінію. Публікуецца відэа, на якім чалавек, падобны да Пуціна, едзе на машыне, а затым заходзіць у актавую залу невядомага будынка і размяшчаецца ў першым шэрагу. Вызначыць, дзе зроблены гэтыя кадры, немагчыма.

Чалавека, падобнага да Пуціна, суправаджаў віцэ-прэм'ер РФ Марат Хуснулін. Ён, як пішуць прапагандысты, "далажыў Пуціну пра будаўніцтва ў Марыупалі новых жылых мікрараёнаў, сацыяльных і адукацыйных аб'ектаў, інфраструктуры ЖКГ і медычнскіх установаў".

Таксама паведамляецца, што ў марыупальскім мікрараёне Неўскі чалавек, падобны да Пуціна, паразмаўляў з мясцовымі жыхарамі. Па запрашэнні адной з сем'яў зайшоў да іх дадому.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі