Чацвёрты пакет санкцыяў ЕС могуць прыняць напрыканцы студзеня 2021 года

Чацвёрты пакет санкцыяў ЕС могуць прыняць напрыканцы студзеня 2021 года

Чацвёрты пакет санкцыяў Еўрасаюза супраць прадстаўнікоў Беларусі будзе разглядацца і прымацца напрыканцы студзеня — на пачатку лютага. Пра гэта паведаміў Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах.

"Праца пачалася. Пакет фармуецца. Можам казаць пра тое, што мы можам дапаўняць новымі імёнамі", — заявіў ён.

Таксама Кавалеўскі паведаміў, што Святлана Ціханоўская здзейсніла дзесяць візітаў у розныя краіны, усталявала кантакты з уладамі 25 дзяржаў. Яе прымаюць як нацыянальную лідарку Беларусі.

Трэці пакет санкцыяў ЕС быў прыняты 17 снежня. У яго ўвайшлі 29 чалавек (у дадатак да ранейшых 55) і сем юрыдычных асобаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі