Вы тут

Чабатароў: "Жыве квітнеючая Беларусь" — такая націдэя мусіць аб'яднаць усіх нас

Аляксандр Чабатароў / фота з Фэйсбука

5 снежня госць Еўрарадыё — сацыяльна-візуальны дызайнер Аляксандр Чабатароў.

Часам даводзіцца чуць папрокі ў тым, што, маўляў, журналісты, пісьменнікі, палітыкі, грамадскія актывісты і ўся астатняя "творча-палітычная эліта" жыве ў сваім сусвеце і не ведае, што адбываецца за межамі "Фэйсбука" і іх палітрад. А шараговых беларусаў, апалітычную моладзь не хвалююць усе гэтыя праблемы, за якія "эліта" змагаецца, — стан беларускай мовы, незалежнасць, усведамленне людзьмі сваёй ідэнтычнасці і гэтак далей. Мы вырашаем праверыць, ці сапраўды гэта так, і запрашаем у праграму "Ідэя Х" паразважаць пра нацыянальную ідэю "звычайнага" сацыяльна-візуальнага дызайнера Аляксандра Чабатарова.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень па чацвяргах у 14:00.

Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.