Вы тут

Цэны на школьную форму сёлета вырастуць, папярэдзілі ў "Беллегпраме"

Сярэдні рост цэнаў на адзенне беларускай вытворчасці сёлета склаў​ 10% / БЕЛТА

Цэны на форму ў гэтым годзе вырастуць, папярэдзілі ў "Беллегпраме" — праз падаражэнне сыравіны і складанасцяў з лагістыкай. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на старшыню канцэрна "Беллегпрам" Таццяну Лугіну. Паводле словаў чыноўніцы, "сярэдні рост цэнаў на адзенне ў гэтым годзе склаў 10%, а на спартыўную форму цэны выраслі ў сярэднім на 15-30%".

Паводле яе словаў, да школьнага сезона прадставяць каля 340 тысяч новых мадэляў школьнай формы. Частку плануюць прадаць праз універмагі і гандлёвыя сеткі, частку — праз інтэрнэт, у тым ліку расійскія пляцоўкі Wildberries і Ozon. 

Пры гэтым у выпадку з замежнымі інтэрнэт-крамамі на кошт могуць паўплываць і новыя падатковыя правілы, якія пачынаюць дзейнічаць з 1 ліпеня 2022 года. З гэтай даты пляцоўкі мусяць выплачваць ПДВ у Беларусі пры продажы тавараў тут. Але яны плацяць ПДВ і ў Расіі. Гэта значыць, можа паўстаць прэцэдэнт двайнога падаткаабкладання. У пачатку года расійскія інтэрнэт-крамы нават пісалі ва ўрад РФ ліст з просьбай перагледзець гэтую норму. У Ozon тады папярэдзілі, што адсутнасць нулявой стаўкі ПДВ прывядзе да штучнага павышэння кошту тавараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.