Цэнтрвыбаркам "засакрэціў" колькасць выбаршчыкаў у Беларусі
![Цэнтрвыбаркам "засакрэціў" колькасць выбаршчыкаў у Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/halasavannie-2701-2.jpg.webp?itok=0eBWsscQ)
ЦВК хавае не толькі імёны сябраў выбаркамаў, але і колькасць выбаршчыкаў. Гэтая інфармацыя дагэтуль не апублікаваная.
Менавіта па колькасці выбаршчыкаў можна было б ацаніць актуальнае дарослае насельніцтва Беларусі — пасля хвалі эміграцыі ды пандэміі каранавіруса.
Важная колькасць выбаршчыкаў і для падвядзення афіцыйных вынікаў рэферэндуму. Для прыняцця паправак у Канстытуцыю недастаткова набраць 50+% галасоў ад тых, хто прыйшоў на ўчасткі — трэба, каб гэта было 50+% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.
Канстытуцыйны рэферэндум прызначаны на 27 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.