BYPOL страціў доступ да ўсіх сацсетак арганізацыі — Азараў

Аляксандр Азараў / Еўрарадыё
Аляксандр Азараў / Еўрарадыё

BYPOL страціў доступ да ўсіх сацсетак арганізацыі. Кіраўнік аб’яднання сілавікоў Аляксандр Азараў сцвярджае, што яго перахапіў звольнены супрацоўнік. Паводле слоў Азарава, адміністратар сацсетак Мацвей Купрэйчык адмовіўся праходзіць паліграф, пасля чаго з ім і развіталіся. Гэты супрацоўнік, сыходзячы, завязаў на сябе доступ да Facebook, Instagram, Telegram і каналу на YouTube.

Азараў сцвярджае, што Купрэйчык не мае доступу да чат-боту плана “Перамога”, таму "яго ўдзельнікі знаходзяцца ў бяспецы".

Мацвей Купрэйчык — старэйшы лейтэнант міліцыі, служыў у Мінску. У кастрычніку 2020-га ў Варшаве ён удзельнічаў у сустрэчы Святланы Ціханоўскай з супрацоўнікамі беларускіх сілавых структур, "якія перайшлі на бок народу". Купрэйчык быў адным з публічных прадстаўнікоў BYPOL.

Увечары 8 чэрвеня ў тг-канале BYPOL, кантроль над якім страціў Аляксандр Азараў, з'явіўся тэкст ад імя арганізацыі. Сцвярджаецца, што яшчэ ў сераду яны звольнілі кіраўніка, а таксама Станіслава Лупаносава. Тэкст не падпісаны і невядома, хто яго аўтар. Можна чакаць, што ў бліжэйшыя дні сітуацыя высветліцца.

BYPOL страціў доступ да ўсіх сацсетак арганізацыі — Азараў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі