Былыя палітвязні правялі вяселле-перфоманс ля амбасады Беларусі ў Літве
![Перфоманс ля амбасады Беларусі ў Вільні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/dsc04553-1536x1024.jpg.webp?itok=CFWKC5_a)
Перфоманс ля амбасады Беларусі ў Вільні / malanka.media
Былыя палітвязні па "справе студэнтаў" правялі іранічнае вяселле-перфоманс на фоне закрытай амбасады Беларусі ў Літве. Замест кольцаў пара надзела на рукі кайданкі.
Ася Булыбенка і Ягор Канецкі пазнаёміліся падчас азнаямлення са сваімі справамі, адседзелі прызначаныя судом тэрміны, перабраліся ў Вільню і пачалі сустракацца. Ягор зрабіў дзяўчыне прапанову, яна адказала "Так!". Але праз новы ўказ Лукашэнкі пабрацца шлюбам у Літве (ды і ў прынцыпе за мяжой) грамадзяне Беларусі не могуць.
![Былыя палітвязні правялі вяселле-перфоманс ля амбасады Беларусі ў Літве](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/DSC04654-1536x1024.jpg.webp?itok=s1-hx9f5)
Перфоманс ля амбасады Беларусі ў Вільні / malanka.media
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.