Вы тут

Былы прэс-сакратар МУС: "Заканчваю службу ў сувязі з поўнай выслугай гадоў"

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч (злева) і Георгій Яўчар. Фота з сайта uvd-mo.gov.by

На сваёй старонцы ў Facebook былы прэс-сакратар МУС Георгій Яўчар пацвердзіў, што звальяецца з унутраных органаў.

"У сувязі з поўнай выслугай гадоў прыняў усвядомленае і добраахвотнае рашэнне скончыць службу ў органах унутраных спраў. Зроблена для іміджу міліцыі нямала. Яшчэ шмат чаго трэба. Застаюся адданы пагонам і міліцыі", — напісаў Яўчар.

Раней крыніца Еўрарадыё паведаміла, што Георгія Еўчара вызвалілі ад пасады начальніка УІГС МУС у сувязі з ролікам, у якім падлетак просіць прабачэння перад скульптурай гарадавога. Разам з гэтым з сайта МУС знікла інфармацыя пра імя, пасаду і нумар тэлефона начальніка УІГС, цяпер там пазначаныя кантакты толькі намесніка начальніка прэс-службы ведамства.

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 28.11: