Вы тут

Былы кіраўнік Мінгарвыканкама Шорац знайшоў працу ў "Галоўдзяржбудэкспертызе"

Андрэй Шорац / ont.by

Былы кіраўнік Мінгарвыканкама Андрэй Шорац працаўладкаваўся ў "Галоўдзяржбудэкспертызе". Ён — намеснік генеральнага дырэктара кампаніі, якая здзяйсняе дзяржаўную экспертызу горадабудаўнічых праектаў, інфармуе TUT.by.

Андрэю Шорцу 46 гадоў. Ён ураджэнец Віцебска, скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, а пасля і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. У 2011-2014 гадах быў міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у 2014-2018 гадах узначальваў Мінгарвыканкам. Шорац быў звольнены ў канцы мінулага года на фоне гучнага скандалу з махінацыямі з кватэрамі. Новым старшынём Мінгарвыканкама стаў Анатоль Сівак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.