Былы футбаліст "Арсенала" Хасэ Антоніа Рэес загінуў у аўтакатастрофе

Былы футбаліст "Арсенала" Хасэ Антоніа Рэес загінуў у аўтакатастрофе

Былы футбаліст "Арсенала" Хасэ Антоніа Рэес загінуў у аўтакатастрофе. Як перадае Бі-Бі-Сі, 35-гадовы спартсмен трапіў у аварыю на трасе з Севільі ва Утрэру. Разам з Рэесам загінуў адзін з яго сваякоў, яшчэ адзін чалавек пацярпеў.

Іспанскі клуб "Севілья", выхаванцам якога быў Рэес, адзначае, што гэта адзін з найбольш каштоўных гульцоў, выгадаваных у Іспаніі, за ўсю гісторыю клуба. У "Арсенае" таксама заяўляюць, што "ўражаныя гэтай сумнай навіной".

Рэес далучыўся да кананіраў у 2004 годзе і выйграваў разам з англійскім клубам кубак Прэм'ер-лігі. Пазней ён быў у арэндзе ў "Рэал Мадрыд" і перамагаў у іспанскай прэм'ер-лізе.

У наступныя гады ён гуляў за "Атлетыка" і "Севілью". Сёлета ў студзені стала вядома, што ён падпісаў кантракт з "Экстрэмадура".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі