Былы дырэктар ліцэю БДУ сышоў у Парк высокіх тэхналогій

Былы дырэктар ліцэю БДУ сышоў у Парк высокіх тэхналогій

Былы дырэктар ліцэю БДУ Макар Шніп цяпер працуе ў Інавацыйнай кампаніі Promwad. Пра гэта колішні кіраўнік прэстыжнай навучальнай установы распавёў у інтэрв’ю “Народнай волі”.

Макар Шніп адпрацаваў у ліцэі БДУ 16 гадоў, апошнія 5 гадоў быў там дырэктарам, а напрыканцы летніх вакацыяў раптам стала вядома, што ён звальняецца. Ён тлумачыць, што вырашыў паспрабаваць сябе ў новай якасці, таму і сышоў. Цяпер Шніп будзе займацца ўнутраным адукацыйным працэсам у незалежным дызайн-цэнтры электронікі і адказваць за развіццё супрацоўнікаў, праходжанне імі курсаў і трэнінгаў.

Шпін кажа, што Promwad адрозніваецца ад іншых кампаній, сканцэнтраваных у Парку высокіх тэхналогій. Ён таксама падкрэслівае, што ў яго звальненні з ліцэю не было “ніякіх момантаў, звязаных з тым, што мая кандыдатура кагосьці не задавальняла”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі