Былога кіраўніка МВФ судзяць за суценёрства

Былы кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан паўстаў перад судом у Францыі па абвінавачанні ў суценёрстве. Разам з ім па гэтак званай “справе гатэля Карлтан” праходзяць яшчэ 13 чалавек. Ім усім выставілі абвінавачанні ў зводніцтве, за якое можа пагражаць 10 гадоў турмы.

Паводле абвінавачанне сцвярджае, што Строс-Кан удзельнічаў у арганізацыі міжнароднай сеткі для абслугоўвання кліентаў у Францыі, але і ў Вялікабрытаніі і ЗША з цэнтрам арганізацыі ў Ліле.

65-гадовы Строс-Кан, які ў мінулым годзе спадзяваўся вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Францыі, прызнае, што прымаў удзел у сэкс-вечарынках у Ліле, аднак сцвярджае, быццам не ведаў, што некаторыя з дзяўчат былі прастытуткамі. Абвінавачанні ў свой адрас ён адмаўляе.

Гэта не першы сэкс-скандал, у які трапіў Строс-Кан. У 2011 годзе ён быў вымушаны пайсці ў адстаўку з пасады кіраўніка МВФ, пасля таго, як пакаёўка ў аднаго з нью-ёркскіх гатэляў абвінаваціла яго ў згвалтаванні, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі