Былога даішніка асудзілі за “штраф у кішэню”

У Жабінкаўскім раёне былога інспектара дарожна-патрульнай службы асудзілі да двух год і трох месяцаў пазбаўлення волі за прысабечванне грошай, прызначаных для ўплаты штрафу.

Былы супрацоўнік ДАІ спыніў кіроўцу з Расіі, які перавысіў хуткасны рэжым. Замест таго, каб аформіць спагнанне па законе, інспектар толькі імітаваў дзеянні, якія робяцца пры афармленні штрафу і забраў грошы сабе. Гэта 1 мільён беларускіх рублёў і 2 тысячы расійскіх. Апроч таго, мужчына не перадаў матэрыялы адміністратыўнай справы ў сваё аддзяленне ДАІ для ўнясення ў Адзіны дзяржаўны банк дадзеных аб правапарушэнняў.

Цяпер былому даішнікі давядзецца адбываць пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама заплаціць штраф у памеры 330 базавых велічынь, што эквівалентна 59 мільёнам 400 тысячам рублёў. Таксама ён не зможа цягам пяці год займаць пасады, якія звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, перадае БЕЛТА.

Фота: TUT.by