Быхаўскія прапагандысты прыдумалі пераносны "Вечны агонь"
!["Вечны агонь" на Быхаўшчыне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/bychau-1807-3_1.jpg.webp?itok=qYItPGed)
"Вечны агонь" на Быхаўшчыне / t.me/MAYDAYMog
Пераносны "Вечны агонь" прыдумалі быхаўскія прапагандысты, заўважыў тг-канал MayDay.
Калі чыноўнікі плануюць ускладаць кветкі да помнікаў, туды спярша прыязджаюць работнікі прадпрыемства "Быхаўгаз" з газавым балонам. Яны працягваюць гумовы шланг і падключаюць самаробную канструкцыю пераноснай гарэлкі з чырвонай зорнай на зялёным фоне — у колерах дзяржсімволікі.
Такі "Вечны агонь" атрымліваецца больш эканомны, чым стацыянарны.
![Быхаўскія прапагандысты прыдумалі пераносны "Вечны агонь"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/bychau-1807-1.jpg.webp?itok=gv1o--n0)
![Быхаўскія прапагандысты прыдумалі пераносны "Вечны агонь"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/bychau-1807-2.jpg.webp?itok=J6MG-ECZ)
"Вечны агонь" на Быхаўшчыне / t.me/MAYDAYMog
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.