Бяспраўнік з Брэста атрымаў тэрмін і штраф за хабар інспектару ДАІ

Бяспраўнік з Брэста атрымаў тэрмін і штраф за хабар інспектару ДАІ

31-гадовы бяспраўнік Брэста спрабаваў падкупіць інспектара ДАІ. Але той не ўзяў прапанаваныя $50 і даў ход крымінальнай справе, піша “Виртуальный Брест”.

Улетку 2016 года ён трапіў у ДТЗ, у якім іншы чалавек атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Тады берасцеец здолеў пазбегнуць турмы — яго асудзілі да 2 гадоў абмежавання волі. Плюс пазбаўленне права кіраваць транспартным сродкам на тыя ж два гады.

Недацярпеўшы два месяцы, берасцеец ізноў сеў за руль. Але яму не пашанцавала: яго спынілі супрацоўнікі ДАІ. Мужчыну пагражала крымінальная адказнасць за ігнараванне рашэння суда, і ён паспрабаваў далікатна вырашыць пытанне, прапанаваўшы інспектару 50 долараў.

Але той грошай не ўзяў і даў ход новаму крымінальнаму працэсу — на гэты раз за спробу дачы хабару. Аднак берасцеец ізноў не трапіў за краты. Суд пакараў яго 1 годам і 15 днямі абмежавання волі. А таксама штрафам у 1960 рублёў. Гэта амаль у 20 разоў больш, чым хабар, які ён прапаноўваў!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі