Вы тут

Бясплоднасць, ртуць і заражэнне ўколам. Міфы пра вакцыны ад COVID-19

Антыпрышчэпачнікі не сунімаюцца / CodaStory

Вакцынацыя сёння — адзіны спосаб барацьбы з пандэміяй COVID-19. Навукоўцы да гэтага часу не стварылі спецыфічнага лячэння, а тэмпы распаўсюджвання віруса жахаюць ва ўсім свеце. І нягледзячы на мільёны хворых, уражальныя лічбы смяротнасці і з'яўленне новых штамаў каранавіруса, многія лічаць за лепшае верыць у шматлікія міфы пра вакцынацыю і адмаўляюцца прышчапляцца.

Еўрарадыё вырашыла са спасылкай на навуковыя крыніцы выкрыць самыя распаўсюджаныя і недарэчныя міфы пра вакцыны ад каранавіруса.

 

"Вакцыны мяняюць ДНК і маюць доўгатэрміновыя наступствы"

ДНК — не тое, што можна змяніць адным уколам. Нават калі гэта ўкол вакцынай ад каранавіруса.

Часцей за ўсё апаскі ў сувязі з тым, што "вакцына памяняе ДНК", узнікаюць праз тое, што некаторыя прэпараты працуюць пры дапамозе матрычнай рыбануклеінавай кіслаты (мРНК).

Вакцына не можа прывесці да бясплоднасці / today.com

Аднак гэтая версія не вытрымлівае ніякай крытыкі. Па-першае, падабенства бялкоў мінімальнае — 0,75%, па-другое, тады б бясплоднасць магла чакаць не толькі вакцынаваных, але і тых, хто перахварэў (а за год з лішнім пасля старту пандэміі структура нараджальнасці ніяк не змянілася, няма пацвярджэнняў і праблемам з фертыльнасцю). Ну і дадаткова для беларусаў: расійская вакцына, якая выкарыстоўваецца ў нас, — вектарная (мы тлумачылі вышэй) і фактычна не мае ў сабе COVID-19.

Аналагічнае можна сказаць пра міфы пра тое, што вакцына можа прывесці да анкалагічных або любых іншых сур'ёзных захворванняў.

 

"Вакцына — добраахвотны прыём ртуці"

Яшчэ адзін міф, папулярны сярод антыпрышчэпачнікаў: у вакцыне ёсць алюміній і ртуць, што абавязкова дрэнна адаб'ецца на здароўі.

Сапраўды, ртутныя або алюмініевыя дадатковыя кампаненты нярэдка выкарыстоўваюцца ў прэпаратах. Гэта робіцца ўжо не адно дзесяцігоддзе — і ні пра якую шкоду ад іх не вядома. Рэч у тым, што іх колькасць куды меншая, чым чалавек звычайна спажывае, напрыклад, з ежы або вады.

У многіх з выкарыстоўваных сёння вакцын ад каранавіруса і зусім не выкарыстоўваюцца гэтыя кампаненты.

 

"Ад вакцыны можна захварэць"

Вы ці вашы знаёмыя напэўна чулі, што ўмоўная Мар'я Іванаўна "толькі зрабіла прышчэпку — і адразу злегла ў бальніцу, лекары кажуць, там вельмі шмат прышчэпленых". Дык вось, гэта немагчыма. Рэч у тым, што ў вакцынах супраць каранавіруса няма жывога віруса. Заразіцца ад вакцыны — усё роўна што зацяжараць ад ценю мужчыны.

Рызыкі вакцынацыі мінімальныя / Axios

Гэтыя аргументы выкарыстоўваюць скептыкі, якія кажуць, што вакцыны вырабляліся занадта хутка і слаба вывучаныя. Але нагадаем, што сотні мільёнаў чалавек атрымалі розныя вакцыны і навукоўцы не зафіксавалі масавых праблем і пабочных эфектаў.

Статыстычна карысць ад усякай наяўнай вакцыны на парадкі пераважвае рызыкі, і навукоўцы заўсёды гэта падкрэсліваюць. Ну і, зноў жа, важна памятаць: памерці можна і ад таблеткі аспірыну.

 

"Калі вакцына не дае 99% абароны — яна дрэнная"

Паўтараем: не існуе вакцыны, якая давала б 100% абароны. Але і звестак пра тое, якая вакцына "лепшая за ўсё", — няма.

Напрыклад, даследаванні (не даклінічныя, а ўжо прымянення) Pfizer паказалі, што яна дае 95% абароны ва ўсіх.

А вось эфектыўнасць Johnson & Johnson паказвае ў даследаваннях чамусьці трохі розныя вынікі для розных рэгіёнаў. 

З ёй яшчэ цікавей: клінічныя выпрабаванні паказалі 66,3% эфектыўнасці, але, паводле актуальных звестак, пакуль не вядома ні аднаго выпадку заражэння каранавірусам на працягу 4 тыдняў пасля яе прымянення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.