Бягун: Шэнгенскія візы па 35 еўра беларусы павінны атрымаць ужо ў 2020 годзе

Бягун: Шэнгенскія візы па 35 еўра беларусы павінны атрымаць ужо ў 2020 годзе

Пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі павінны набыць моц у наступным, 2020 годзе. Упэўненасць у гэтым выказаў падчас інтэрві'ю "Спутніку" начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Па яго словах, беларускі бок зрабіў усё неабходнае па падрыхтоўцы гэтых пагадненняў. Цяпер афіцыйны Мінск чакае сігналу з боку Еўракамісіі, каб фізічна і юрыдычна падпісаць гэтыя дакументы. Пасля падпісання абодва бакі павінны іх ратыфікаваць. І толькі пасля гэтага беларусы змогуць атрымліваць шэнгенскія візы па 35 еўра. 

Пры гэтым колькасць катэгорыяў асобаў, якія могуць прэтэндаваць на доўгатэрміновыя візы, павялічыцца. 

Пакуль што беларусы плацяць за шэнгенскія візы па 60 еўра. Пасля ўвядзення ў дзеянне новага Візавага кодэксу ЕС кошт вырасце да 80 еўра. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі