Буйныя крамы цяпер абавязаныя прадаваць ваду ў шкляных бутэльках

Буйныя крамы цяпер абавязаныя прадаваць ваду ў шкляных бутэльках

Буйныя крамы абавязалі прадаваць ваду ў шкляных бутэльках. Яны мусяць мець у такой тары не менш за 2-3 віды мінеральнай і пітной вады. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўнесла змены ў асартыментны спіс тавараў, якія падлягаюць уключэнню ў асартымент, інфармуе minsknews.by. Крамы плошчай ад 200 да 1000 квадратных метраў абавязаныя прадаваць не менш за два віды мінеральнай і пітной вады ў шкляной тары, больш буйныя крамы — не менш трох.

Цікава, што для невялікіх гандлёвых кропак, у тым ліку і на аўтазапраўках, абавязковы асартымент скарочаны. З яго зніклі 27 таварных пазіцый, зменшана колькасць розных відаў тавараў па 30 пазіцыях. Для ўсіх гандлёвых аб'ектаў змянілі тэрміны сезоннасці.

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка неаднаразова прапаноўваў паступова адмаўляцца ад выкарыстання пластыкавай тары, бо яна шкодзіць і навакольнаму асяроддзю, і здароўю людзей. "Я нядаўна даручыў прыбраць пластыкавыя бутэлькі і тару на першым этапе і замяніць шклом", гаварыў кіраўнік дзяржавы ў студзені сёлета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі