Буйны чыноўнік з Гарадка трапіў пад следства

Крымінальныя справы былі распачатыя пракуратурай па матэрыялах праверкі, якую правяло галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Як адзначае газета "СБ. Беларусь сегодня", злоўжыванні былі здзейсненыя летась, калі чыноўнік працаваў дырэктарам мясцовага льнозавода. Каб пазбегнуць адказнасці за несвоечасовую выплату заробку калектыву, ён прадаставіў у банк даведку аб адсутнасці запазычанасці перад Фондам сацыяльнай абароны. Але гэта не адпавядала сапраўднасці.

Таксама дырэктар склаў ілжывую справаздачу пра мадэрнізацыю малочнатаварнай фермы, якая належыць ільнозаводу. Нібыта, яна была завершаная і ферма пачала працу. Насамрэч, мадэрнізацыя скончаная не была.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі