"Бумбокс" рыхтуюць рок-альбом

Украінскі калектыў "Бумбокс" рыхтуе да выдання незвычайны для сябе "рок-альбом".  Ідэя такога рэлізу з'явілася ў музыкаў пасля запісу песні "Звезды не ездят в метро" для альбома-трыб'юта "Машине Времени".

На дыску будуць прадстаўленыя абноўленыя версіі вядомых хітоў "Бумбокс", кавер на песню "МВ" і дзве новыя кампазіцыі - "Холода нет" і трэк, запісаны з рэперам Ноггано.

Падчас запісу альбома склад "Бумбокс" папоўніўся запрошанымі бубначом і бас-гітарыстам. Чакаецца, што дыск выйдзе ў канцы лютага – на пачатку сакавіка.

Перад яго рэлізам у эфіры з'явіцца кліп на песню "Холода нет", зняты рэжысёрам Уладзімірам Якіменка (які працаваў над "Полiнай", "Та4то" і "Eva").

Канцэртная прэзентацыя новай кружэлкі гурта адбудзецца 5 сакавіка ў кіеўскай канцэртна-выстаўнай зале "Альта-Экспо".

Фота: muzspilnota.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі