Букмекеры: Не прыгадаем такога нізкага каэфіцыента на перамогу беларусаў

Заключны адборачны матч чэмпіянату свету 2014 года беларускай зборнай пройдзе на Пірэнеях. Усе сусветныя букмекерскія канторы прымаюць стаўкі на гульню, але на перамогу зборнай Беларусі каэфіцыент скрайне нізкі — каля 31. Гэта значыць, што, паставіўшы на перамогу беларусаў адзін еўра, можна выйграць адразу 31.



Каэфіцыенты ў букмекераў Мінска амаль такія ж. Яны вагаюцца ад 30 да 32. У фірме “Алімп” карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі, што ставак на перамогу беларусаў амаль няма. "Ёсць крыху, але ставак на перамогу зборнай Беларусі значна менш, чым бывае звычайна”, — гавораць у “Алімпе”.



Такая ж сітуацыя і яшчэ ў некалькіх букмекерскіх канторах. Назваць дакладную колькасць ставак на перамогу беларусаў над іспанцамі букмекеры адмаўляюцца — камерцыйная таямніца. Аднак гавораць, што такога нізкага каэфіцыенту прыгадаць не могуць.

Кандрацьеў пакажа беларускім гульцам матчы "Барселоны" і "Баварыі"
 

Фота — bff.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі