"Будзеш маёй шлюхай": у польскім касцёле — новы скандал

З Беластоцкай курыі звольнены Анджэй Дэнбскі — ксёндз і зорка лакальнага аддзелу TVR. Прычына — публікацыя ў Gazeta Wyborcza перапіскі святара з незнаёмай жанчынай, якой той прапанаваў інтымную сувязь.

Паводле выдання, Анджэй Дэнбскі пасябраваў у фэйсбуку з Вольгай — яна зафрэндзіла яго выпадкова, бо мае знаёмага з такім жа імем і прозвішчам. Але святара панесла. Цягам двух месяцаў ксёндз дасылаў Вользе непрыстойныя прапановы і нават відэа, у якіх мастурбуе на камеру. Жанчына ў выніку заблакавала ксяндза, а ролікі і скрыны паведамленняў даслала ў рэакцыю. 

"Сёння мяне сакратарка запрашала ў сауну, — пісаў Дэнбскі 8 траўня. — Я адмовіўся, захоўваю сперму. Пачакай, ты будзеш першай жанчынай, якую трахалі ў кабінеце беластоцкага мітрапаліта". 

"Ты думаеш, што гэта толькі гульня. Буду ездзіць на табе, як на шлюсе. Будзеш беднай, будзеш прыніжанай, скарыстанай. Ммм, пабачыш, што цябе будзе яшчэ чакаць. Мусіш толькі даверыцца", — працягнуў былы святар у чарговым відэа.

Пры гэтым такія паведамленні маглі дасылацца падчас запісу Дэнбскага тэле-праграмы для дзяцей — у адным з ролікаў ён прапанаваў дзецям запісаць прывітанне для "цёці Олі". На пытанні "Выборчай", што гэта было, Дэнбскі адказаў, што не ведае.

"Не ведаю, не маю паняцця, што са мной здарылася, як гэта атрымалася", — пракаментаваў выданню гісторыю цяпер ужо былы ксёндз.

18 ліпеня Беластоцкая курыя заявіла, што ксёнз Анджэй Дэнбскі адхілены ад выканання сваіх абавязкаў. Пасля гэтага пра разарванне кантракту заявіў і тэлеканал TVR.

"Касцёл паводзіць сябе подла, хавае ўсе злоўжыванні, у тым ліку сексуальныя, сярод святароў. Так быць не можа. Кожны чалавек, у тым ліку святары, мае свае сексуальныя патрэбы, але мы не думалі, што духоўны чалавек можа не хаваць сваіх брутальных, каб не сказаць вычварных, схільнасцяў у адносінах да чалавека, якога ён не ведае", — сказаў "Выборчай" парнёр Вольгі, Гжэгаж

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.