Будоўля завода пад Брэстам: Свінец — не таполевы пух, ён зваліцца назад у трубу

Будоўля завода пад Брэстам: Свінец — не таполевы пух, ён зваліцца назад у трубу

Пад Брэстам плануецца будаўніцтва акумулятарнага завода. Ініцыятарам будаўніцтва выступае бізнэсовец Віктар Лемяшэўскі, заснавальнік кампаніі "АйПаўэр". Як паведамляла Еўрарадыё, супраць будаўніцтва завода выступаюць мясцовыя жыхары. 

На прэс-канферэнцыі 11 студзеня ў СЭЗ "Брэст" 14 чыноўнікаў і бізнесоўцаў у адзін голас запэўнівалі, што завод будзе абсталяваны самым сучасным рабатызаваным тэхналагічным абсталяваннем еўрапейскай і карэйскай вытворчасці, піша greenbelarus.info.

Як прыклад яны згадвалі Гановер, дзе падобны завод ад ракі аддзяляе 200 метраў, а ад жылых дамоў — 500 метраў. У нямецкім Цвікаў яшчэ адзін завод раўмешчаны за 100 м ад жылых дамоў, а ў польскай Познані завод стаіць за 50 м ад ракі. На Брэстчыне ж завод размешчаны за 750 м ад бліжэйшага населенага пункта.

Па словах чыноўнікаў, 3 кілаграмы свінцу ў год, што будзе выкідваць завод, — гэта дробязі. Найбольш радыкальна выказаўся на гэты конт дырэктар усяго акумулятарнага бізнэсу Віктар Лемяшэўскі: "У вас дома ў кожнага свінец ляжыць, у выглядзе шроту і грузікаў для рыбалкі, гэта вас дагэтуль турбавала? Свінец — цяжкая штука. Калі дапусціць тэарэтычна, што ён вылеціць з трубы, куды ён паляціць? Гэта не таполевы пух, ён зваліцца назад у трубу. Яна знаходзіцца на тэрыторыі завода, за тэрыторыю завода ніякіх выкідаў не будзе".

Ён заявіў, што яго ўласны дом у Пінску размешчаны за 500 м ад заводу: "У мяне растуць дзеці. Я дрэнна выглядаю, спадарства?"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі