Будаўніцтва на магілёўскім замчышчы спынена

На Магілёўскім замчышчы спынена будаўніцтва храма-помніка, якое было распачата сёлета ў чэрвені.
Нагадаем, будаўніцтва пачалося без узгаднення з археолагамі, у выніку чаго на сметнік была вывезена частка культурнага слою.

Гісторыкі накіравалі скаргу ў міністэрства культуры. Па словах загадчыка кафедры археалогіі Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта, доктара гістарычных навук Ігара Марзалюка, днямі з Генеральнай пракуратуры Беларусі прыйшоў адказ, што па факце незаконнага будаўніцтва на замчышчы распачата крымінальная справа.

Дарэчы, пры правядзенні раскопкаў, на месцы, куды быў вывезены гістарычны слой, археолагі знайшлі металічныя рэчы і кераміку ХІІ-ХVII стагоддзяў, невялікую іконку, якая датуецца ХІ стагоддзем і іншыя рэчы, якія дапамогуць даследчыкам папоўніць гістарычную спадчыну Магілёва.

Ганна Палякова, Еўрарадыё, Магілёў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі