Брытанскі астранаўт выпадкова патэлефанаваў з космасу незнаёмай жанчыне

Брытанскі астранаўт Цімаці Пік выпадкова патэлефанаваў з космасу (з Міжнароднай касмічнай станцыі) незнаёмай жанчыне. "Прывітанне, гэта планета Зямля?", — спытаўся ён. Астранаўт распавёў пра гэтую кур'ёзную гісторыю ў Twitter. Ён сцвярджае, што тэлефанаваў сваім родным (жонцы і бацькам), а патрапіў на чужога чалавека. Жанчына палічыла тэлефанаванне розыгрышам. Цімаці Пік праз Twitter папрасіў у яе прабачэння.

Адзначым, што Пік — першы брытанец на МКС. На Зямлю ён вернецца ў чэрвені наступнага года.

Фота: ЕРА