Вы тут

Брытанскі акцёр і пісьменнік Стывен Фрай "пацярпеў" за пост пра Беларусь

Стывен Фрай / Reuters

Брытанскі акцёр, пісьменнік і драматург Стывен Фрай "пацярпеў" за пост пра Беларусь. У жніўні 2020-га ён падтрымаў мірны пратэст ў нашай краіне, заклікаў урад Вялікабрытаніі ўвесці санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, якія фальсіфікавалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў, супраць сілавікоў, якія ўжывалі гвалт да людзей. Вясной 2021-га пад гэтым пастом Фрая ў Instagram раптам пачалася актыўнасць... аматараў бадмінтона з Інданэзіі. Яны пераблыталі яго з суддзёй і абрынуліся з абразамі і прэтэнзіямі.

Відаць, Стывен Фрай быў уражаны такой увагай да сваёй асобы з боку інданэзійцаў, але сітуацыю пакуль ніяк не пракаментаваў.

Раней Фрай выказваўся пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі і Аляксандра Лукашэнку, а яшчэ быў супраць будаўніцтва АЭС у нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.