Вы тут

Стывен Фрай выказаўся пра каранавірус: Беларусь па-сапраўднаму пакутуе

Стывен Фрай / Reuters

Дырэктарка Беларускага свабоднага тэатра Наталля Каляда 30 сакавіка напісала ў "Твітэры" пост пра сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй у Беларусі. Згадала яна і рэакцыю Аляксандра Лукашэнкі на эпідэмію. 

"Тое, што яны называюць #Coronavirus, — гэта не вірус, а псіхоз", — кажа Лукашэнка, беларускі дыктатар, у той час як усе лякарні вычэрпваюць свае магчымасці. Колькасць людзей з "пнеўманіяй" уражвае. Масавая дэзынфармацыя, як гэта было падчас Чарнобыля, адбываецца проста цяпер", — напісала Каляда.

Яе твіт перапосціў і пракаментаваў вядомы брытанскі актор і пісьменнік Стывен Фрай. "Неверагодныя злачынствы Лукашэнкі даўно ігнаруюцца або застаюцца ўбаку для ўрадаў, якія павінны лепш усё разумець, але гэта новы парадак хлусні, тэрору і нялюдскасці. Беларусь па-сапраўднаму пакутуе", — падкрэсліў Фрай.

Стывен Фрай сочыць за падзеямі ў Беларусі і раней ужо выказваўся супраць будаўніцтва АЭС каля Астраўца: актор назваў яе "другім Чарнобылем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.