Брытанскага прынца Джорджа пакаралі за кепскія паводзіны

Сын прынца Уільяма і прынцэсы Кэтрын прапусціў калядную імшу. “Мне шкада, што мы не ўзялі з сабой Джорджа, але вы б яго пачулі адсюль, калі б ён быў у царкве”, — сказала маці прынца, герцагіня Кембрыджская, якая цяпер чакае другое дзіця.

Як пішуць брытанскія СМІ, яшчэ з таго часу, як Джордж быў немаўлём, стала вядома пра ягоную няўрымслівасць і гучны голас. Тады яго бацька, прынц Уільям, распавёў, што дзіця “рычыць, як леў”.

Вядома, што каралева Элізабет ІІ даволі строга ставіцца да дзяцей: напрыклад, не дазваляе ім сядзець за адным сталом з дарослымі да таго часу, пакуль яны не навучацца карыстацца нажом і відэльцам. Відавочна, крыкі дзіця ў царкве таксама ўваходзяць у спіс недапушчальных у прысутнасці каралевы вольнасцяў.

Па традыцыі, каралеўская сям’я адсвяткавала Раство ў Норфалку, у маёнтку Сандрынгем.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі