Міхалок выступіць на адной сцэне з адэптамі "рускага свету"

Міхалок выступіць на адной сцэне з адэптамі "рускага свету"

Дзясяты фестываль “Рок за Баброў”, які пройдзе сёлета 22 ліпеня, агучыў першую частку выступоўцаў. На сцэну на аэрадроме "Баравая" пад Мінскам выйдуць расійскі рок-гурт “Чайф”, вядомы сваёй падтрымкай ДНР і ЛНР, першы расійскі рэп-гурт “Каста”, які фактычна даў штуршок для развіцця стылістыкі на постсавецкай прасторы, а таксама беларускі праект Brutto & Lyapis з праграмай “Double Hot”, дзе гучаць песні аўтарства Сяргея Міхалка амаль за ўсю творчую кар’еру. Прычым, арганізатары фестывалю сцвярджаюць, што гэта будзе самы вялікі канцэрт знакамітага музыкі ў гісторыі Беларусі, для якога будзе распрацаваная асаблівая музычная праграма.

Летась “Рок за Баброў” стаў адным з найбуйнейшых фестываляў у краіне па колькасці прададзеных білетаў. Другая частка сёлетняга лайн-апа будзе абвешчаная ў красавіку. Арганізатары абяцаюць, што асаблівая ўвага будзе нададзеная стварэнню розных забаўляльных зон і анімацыі па-за сцэнай. Таксама будзе павялічана тэрыторыя фуд-кортаў, пашыраны асартымент харчавання і максімальна паскораны працэс абслугоўвання гледачоў. Прынцыповыя новаўвядзенні будуць у арганізацыі размяшчэння біяпрыбіральняў, а таксама бяспекі і прапускной сістэмы фестывалю.

Першая тысяча білетаў паступіла ў продаж па спецыяльным кошце — 25 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі