Brutto і "Крамбамбуля" канкуруюць за званне "герояў года"
![Brutto і "Крамбамбуля" канкуруюць за званне "герояў года"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/krambambulalast-1_0.jpg.webp?itok=kDOvqTdj)
Музычны сайт Tuzin.fm абвясціў намінантаў сваёй музычнай прэміі "Героі года". Сёлета на званне "Адкрыццё года" прэтэндуюць новы праект Яна Маўзера "Мама", альтэрнатыўная каманда з Брэста Zolki Band, гурт "Ілюжан", рэп-выканаўца Angst, бард Стась Сілка, спявачка Pauline і гурт Teleport.
А ўласна "Героямі года" могуць стаць Brutto, Navi, "Крамбамбуля", Re1ikt, Tonqixod, Shuma і Зміцер Вайцюшкевіч.
Пераможцы будуць абвешчаныя на канцэрце, які адбудзецца 12 снежня ў мінскім клубе "Пляцоўка Хол". Сыграюць Pauline, zolki band, Angst, а таксама Re1ikt i Navi.