«Брестский курьер» выйграў суд

Незалежная газета «Брестский курьер» выйграла справу ў судзе. Суд Маскоўскага раёну Брэста не задаволіў пазову мясцовага жыхара Леаніда Валабуева. Пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі з’явіўся пасля публікацыі на гумарыстычнай старонцы выдання верша «Песнь о Волобуеве». Мужчына палічыў, што верш прысвечаны менавіта яму і ўтрымлівае паклёпніцкія звесткі.

Валабуеў запатрабаваў абвяржэння і кампенсацыі маральных стратаў у памеры 2 мільёнаў рублёў (пазней гэтая сума вырасла да 10 мільёнаў). Таксама ён патрабаваў ануляваць пасведчанне аб рэгістрацыі газеты.

Рэдакцыя тлумачыла, што верш спачатку друкаваўся ў Інтэрнэце і ў адным з расійскіх часопісаў, адкуль быў перадрукаваны. Таксама журналісты давялі ў судзе, што прозвішча Валабуева на Брэстчыне не рэдкае, яго маюць 23 чалавекі.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі