Брэстаўчанку асудзілі на 5 гадоў за кантрабанду лекаў

Прысуд суда Ленінскага раёна Брэста з адтэрміноўкай выканання рашэння набыў законную моц, паведамляе БЕЛТА.

У лістападзе 2013 года 24-гадовая брэстаўчанка спрабавала прывезці з Польшчы без мытнага дэкларавання больш за 400 таблетак лекавага прэпарата "Cirrus". У іх складзе ёсць небяспечнае псіхатропнае рэчыва псеўдаэфедрын.

Суд прызнаў брэстаўчанку вінаватай у здзяйсненні злачынства.

Сёлета брэсцкія мытнікі выявілі больш за 10 фактаў незаконнага ўвозу грамадзянамі на тэрыторыю Мытнага саюза лекавых сродкаў "Cirrus", трамадол, цікадзін, антыдол, судафед і іншых, якія маюць у сваім складзе небяспечныя псіхатропныя і наркатычныя рэчывы. Распачатыя некалькі крымінальных спраў, да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў прыцягнутыя дзесяць чалавек.

Фота — polismed.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі