Брэстаўчанка на машыне "не заўважыла" пункт пропуску на мяжы

Як піша партал "Віртуальны Брэст", жанчына на сваім аўтамабілі "Фольксваген" вярталася з Нідэрландаў на радзіму праз пункт пропуску "Брэст". На польска-беларускай мяжы яна праігнаравала дарожны знак «STOP» , а таксама патрабаванні супрацоўнікаў памежнай службы. Жанчына паспрабавала з'ехаць без працэдур афармлення. Каб прымусова спыніць аўтамабіль, памежнікам давялося прымяніць спецсродкі.



Свой учынак брэстаўчанка патлумачыла... няўважлівасцю.



За парушэнне памежнага рэжыму жанчыну аштрафавалі. Сума штрафу не ўдакладняецца.



Фота — 5min.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі