Брэстаўчане ваююць супраць базавых мабільных станцый (фота)

Брэстаўчане не згаджаюцца на ўстаноўку базавых станцый мабільнай сувязі на дахах і ў дварах дамоў. Дзеля гэтага яны апошнім часам пачалі нават распаўсюджваць улёткі. Не дзейнічаюць нават аргументы, што ва ўсёй Еўропе, у прыватнасці, у Аўстрыі, мабільныя антэны ставяць на жылых дамах. На гэта Еўрарадыё паскардзіўся начальнік рэгіянальнага прадстаўніцтва VELCOM у Брэсце Алег Пятручык.

Брэсцкі VELCOM намераны выпусціць свае ўлёткі і буклеты з тлумачэннем, як гэта робіцца за мяжой, чаму базавыя станцыі дазволена ставіць нават на школах і якія санітарныя нормы выпрамянення базавых станцый мабільнай сувязі.

VELCOM не адзіны мабільны аператар, які мае цяжкасці з размяшчэннем базавых станцый у горадзе. Ад галасаванняў супраць мабільных антэн паблізу дамоў пацярпелі і МТС, і life:).


Фота Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі