Брэсцкія байкеры сумесна з ДАІ праводзяць сваю акцыю

У Брэсце 4 красавіка праходзіць акцыя "За бяспеку на дарогах", прымеркаваная да пачатку мотасезона.
Акцыя мае нагадаць кіроўцам аўтамабіляў, што з прыходам цяпла на дарогі выехалі матацыклісты і веласіпедысты, а байкерам — што неабходна выконваць правілы дарожнага руху.

Акцыя пачалася на пляцоўцы каля Лядовага палаца з выставы сучасных мадэляў матацыклаў розных марак і тэматычных конкурсаў з удзелам байкераў.

Затым пачаўся парад матацыклістаў па вуліцах абласнога цэнтра. Удзельнікі акцыі таксама наведаюць Люцінскую школу-інтэрнат (Брэсцкі раён), дзе ўручаць яе выхаванцам падарункі, правядуць тэматычныя віктарыны, пакатаюць дзяцей на матацыклах.


Статыстыка сведчыць, што практычна кожнае дзясятае ДТЗ у вобласці адбываецца па віне матацыклістаў. У 2008 годзе такіх аварый было 102. У іх 17 чалавек загінулі і 101 быў паранены.

Калі ў 1989 годзе ў Брэсцкай вобласці было зарэгістравана крыху больш за 110 тысяч матацыклаў, то ў 2009 году — амаль 155 тысяч.

 БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі