Брэсцкі гарвыканкам ігнаруе заяву праваабаронцаў на правядзенне пікету

З ініцыятывай пікета на стадыёне "Лакаматыў" выступіў брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. 22 лістапада ён падаў адпаведную заяву ў Брэсцкі гарвыканкам.



Паводле заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, заяўнік для бяспекі ўдзельнікаў мусіць заключыць дамовы з медыкамі, камунальнікамі і міліцыяй. Са словаў праваабаронцы, две дамовы ён ужо атрымаў. А вось у Маскоўскім РУУС Брэста яму адмовілі. Міліцыянты спаслаліся на леташнюю пастанову Савета міністраў №207. Дамову з імі можна падпісваць толькі пасля прад'яўлення копіі заявы, зарэгістраванай у гарвыканкаме. Акурат яе міліцыянты і не маюць.



На думку Уладзіміра Вялічкіна, аддзел гарвыканкаму адмыслова не перадаў копію ў міліцыю, каб не даць праваабаронцу правесці пікет.



Вялічкін: "У іх на сённяшні дзень толькі две магчымасці ў дадзенай сітуацыі мне адмовіць: нейкае іншае мерапрыемства ў гэты самы час і ў гэтым самым месцы ці то не выкананыя ўмовы. Яны штучна ствараюць такую сітуацыю, каб гэтую ўмову не выканаць. Я не магу заключыць дамову па віне, я падкрэсліваю, гарвыканкаму".



Калі праблему не атрымаецца вырашыць палюбоўна, праваабаронца мае намер судзіцца з супрацоўнікамі як гарвыканкаму, і так і райаддзелу унутраных справаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі