Брэсцкая газета прыдумала Купалле, якога не было

З інфармацыі, якую дала газета Брэсцкага аблвыканкама “Народная трыбуна” смяецца ўся Ганцаўшчына. “Разам з Купалінкай і купалішчам” - такую назву атрымаў опус. Паводле газеты, свята пачалося ад дома культуры шэсцем купальскіх персанажаў, калектываў мастацкай самадзейнасці, моладзі. Пазней “узнялося ў неба полымя трох вогнішчаў, паплылі вянкі па вадзе.

На асобнай пляцоўцы разгарнуліся гульні” - адзначае газета. На самай справе ў Ганцавічах ішоў праліўны дождж, гулянні на вуліцы адмянілі, а па рацэ плылі не вянкі, а дровы, падрыхтаваныя для Купальскага вогнішча.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі