Брэсцкага праваабаронцу Рамана Кісляка затрымалі з улёткамі

У Брэсце затрымалі праваабаронцу Рамана Кісляка, паведамляе БелаПАН. Затрыманне адбылося на вуліцы Гогаля каля кінатэатру “Беларусь” пасля таго, як ён завяршыў раздачу ўлётак “Гэта не павінна паўтарыцца”. На паперы фармату А-5 былі толькі гэтыя словы і жалобная стужка. Пры гэтым праваабаронца апавядаў мінакам пра зніклых вядомых асобаў — Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага.
 
Гэтую акцыю Раман Кісляк вырашыў правесці пасля таго, як мясцовыя ўлады забаранілі заяўлены ім мітынг за падпісанне Беларуссю Міжнароднай канвенцыі для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў. Праваабаронцу адпусцілі з міліцыі без складання пратаколу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі