Брэсцкае "Дынама" пагражае перайсці ў чэмпіянат іншай краіны

Брэсцкае "Дынама" пагражае перайсці ў чэмпіянат іншай краіны

Брэсцкі футбольны клуб "Дынама" можа перайсці ў чэмпіянат іншай краіны, калі яго не дапусцяць да гульняў у беларускай вышэйшай лізе. Пра гэта кіраўнік клуба Аляксандр Зайцаў паведаміў у інтэрв'ю спартоваму выданню "Прессбол". 

Зайцаў чарговы раз пацвердзіў, што клуб не мае намеру выплочваць кампенсацыю за пераход футбалиста Паўла Савіцкага.

"Я сваю пазіцыю пазначыў выразна: нуль рублёў нуль капеек. Натуральна, мы рыхтуемся — і ўжо гатовыя да таго, што нас не дапусцяць. Калі так адбудзецца, то хай федэрацыя сама каментуе свой самасуд. Наш праект — той рэдкі выпадак, калі ў беларускі футбол ўкладзеныя рэальныя сродкі, мы шмат стварылі і маем вялікія планы", — заявіў кіраўнік брэсцкага клуба. 

Зайцаў пагражае, што клуб пяройдзе ў чэмпіянат іншай краіны, але спадзяецца, што да такіх крайніх мераў не дойдзе.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі