Бразільскага футбольнага арбітра чвартавалі на полі ў часе матчу

20-гадовы арбітр сустрэчы Атавіа да Сільва выдаліў з поля 30-гадовага Жасэніра Абрэу, з чым гулец не пагадзіўся. Паміж арбітрам і футбалістам учынілася бойка. Абрэу паваліў суддзю на зямлю, але той нечакана выцягнуў нож і нанёс гульцу некалькі ўдараў, ад якіх той сканаў па дарозе ў лякарню.



Сябры і сваякі Абрэу выбеглі на поле і ўчынілі самасуд над Сільвай. Яны збілі арбітра і закідалі яго камянямі да смерці, а затым чвартавалі яго цела. Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, заўзятары затым абезгаловілі цела Сільвы, насадзілі яго галаву на кол і ўсталявалі яго ў цэнтры поля.



Паліцыя штата Маран'ян ужо арыштавала аднаго падазраванага і цяпер шукае астатніх удзельнікаў гэтай жорсткай расправы, інфармуе sport-express.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі