Бойка ў цэнтры Кіева: пацярпелі 4 паліцэйскіх, затрыманыя 3 беларусы

Бойка ў цэнтры Кіева: пацярпелі 4 паліцэйскіх, затрыманыя 3 беларусы

20 снежня ў цэнтры Кіева адбылася масавая бойка. Як інфармуе прэс-служба кіеўскай паліцыі, на паліцэйскіх, якія патрулявалі вуліцу Хрэшчацік, напала група агрэсіўных маладых людзей (іх было некалькі дзясяткаў). Спачатку яны брудна лаяліся, узнік канфлікт, нападнікі ўжылі супраць сілавікоў слёзацечны газ, пачалася штурханіна. У гэтай сітуацыі аднаму з паліцэйскіх давялося страляць у паветра.

Восем маладых людзей былі затрыманыя, сярод іх аказаліся трое грамадзян Беларусі. Меддапамога спатрэбілася чатыром паліцэйскім. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "пагроза ці гвалт у дачыненні супрацоўніка праваахоўнага органа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі