Больш за 350 населеных пунктаў Беларусі засталіся без электрычнасці

За мінулыя суткі моцны вецер пакінуў без электрычнасці 368 населеных пунктаў Беларусі, перадае БЕЛТА.

У прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях кажуць, што непаладкі аператыўна выпраўляюцца аварыйнымі брыгадамі. Паводле апошніх звестак, без электрычнасці застаюцца 47 населеных пунктаў.

Дарэчы, парывы ветру ў нядзелю дасягалі 20 метраў у секунду. Стыхія пашкодзіла дахі васьмі сельскагаспадарчых будынкаў і аднаго жылога дома ў сямі населеных пунктах Маларыцкага, Жабінкаўскага, Баранавіцкага раёнаў і ў Брэсце. Пацярпелых няма.

Фота — teleport2001.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі