У Калінкавічах аварыйна адключылася высакавольтная лінія электраперадачы
![У часткі жыхароў горада знікла святло](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/lep.jpg.webp?itok=Ab0EVnVF)
У часткі жыхароў горада знікла святло / mazyr.by
23 ліпеня каля 15-й гадзіны ў Калінкавічах адбылося аварыйнае адключэнне высакавольтнай лініі электраперадачы. Без святла застаўся адзін з раёнаў горада. Мясцовыя энергетыкі паведамляюць, што "выконваюцца аператыўныя аднаўленчыя працы". А калінкавіцкі водаканал піша ў сацсетках, што "у сувязі з аварыйнымі адключэннямі электраэнергіі, магчымыя часовыя перабоі з халодным водазабеспячэннем".
У Калінкавічах і раёне яшчэ працягваюць ліквідоўваць наступствы нядаўняй стыхіі (прыцягваюць да працаў нават вайскоўцаў), і вось з'явіліся новыя праблемы.
![У Калінкавічах аварыйна адключылася высакавольтная лінія электраперадачы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IMG_8435.jpg.webp?itok=g7I5_N8W)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.